Бо - у гэтым патрэба!

Над маёй Беларуссю
блакітнае неба.
І я ім ганаруся,
бо - у гэтым патрэба
ёсць сягодня ў свеце
неабсяжным, магутным,
каб не плакалі дзеці,
дым глытнуўшы атрутны.
Каб матулі не вылі
крыжам ломячы рукі,
як ваўкі на магіле,
дзе іх дзеці і ўнукі…
І няма больш нічога
даражэй нам за неба,
дзе ёсць мір, дзе ёсць сонца,
бо - у гэтым патрэба!


Рецензии
Прывiттанне, Люда!
Вось гэта я разумею! Годнае тварэнне, напісанае на ўсе выпадкі жыцця, за што асаблівая падзяка ... З цяплом душы ...

Сергей Михайлович Зуев   21.07.2017 14:59     Заявить о нарушении
Прывітанне, Сяргей!) О! Як ты добра ведаеш беларускую мову...Прыемна! Вось толькі чаму не пішаш на ёй? Дзякую за прывітанне і водгук...
Люблю вас!)

Людмила Воронова Супрун   21.07.2017 21:33   Заявить о нарушении
Тады прыйдзецца пісаць са слоўнікам пад рукой...

Сергей Михайлович Зуев   21.07.2017 22:05   Заявить о нарушении