Людзi, вы глухiя цi зусiм сляпыя?
На вуха шапнi:
Што чынiць пагода?
Што стала з людэьмi?
Быццам, згубiлi
Ад шчасця ключы
Ды дзiкiмi сталi
У пячоры пайшлi.
Мазгi прамываюць,
Булавай махаюць,
Дзiцячыя слезы -
Зусiм не чапаюць.
Ды жыццi чужыя
Сярпом пажынаюць,
Напэуна, у мроях -
«Cвятымi» вiтаюць.
Чаго навальнiца
Так моцна злуецца,
Што тоны вадзiцы
На землю лiецца?
Магутнай рукою
Маланкi пуляе
I цела жывое,
Як штык, разрывае.
Вецер-вятрышча
Прыходзiць з бядою -
Жытло, як гарышча,
Коцiць з вадою.
Шапоча прырода,
Лiстотай с травою.
Шумiць мне прырода,
Крынiчнай вадою.
Песняй птушынай,
Халоднай сняжынкай,
Набатам трывожным,
Рыкам жывельным,
Крыкам прыродным,
Дыханнем апошнiм,
Ветрыкам южным,
Паглядам пяшчотным,
Узывае прырода,
Крычыць нам пагода,
Шчэ любiць прырода -
Галосiць пагода:
-Усе жывое я звяду,
Як дабро не разбуджу!
Людзi, вы глухiя
Цi зусiм сляпыя?
Свидетельство о публикации №117071610025