Я навучыуся размауляць з вадою
Стараюся ў душы адказ знайсці.
Я навучыўся размаўляць з вадою
І мудрасць яе вечную спасціг.
Я ведаю даўно -- вада жывая.
Я сын яе, што песьні вам пяе;
Акорды струн да грыфа прыжымае,
Каб вы спасціглі дум маіх павеў.
Пачуеце? -- я вам адкрыю праўду:
Распавяду аб тым, што сам спасціг.
Ды напачатку дам адну параду:
Нясіце крыж свой з верай па жыцці.
Тагды і вам адкрыецца пачатак
Вытокаў, што ліюцца з вышыні,
Дзе кроплямі вады жыццё працята...
А Вы... Вы з песняй тою не жылі?
Свидетельство о публикации №117071406936