Мой крык
Аб цішыню маўчання разаб'ецца.
Нахмурыцца і спахмурнее дзень --
Праз хмары песня лёсу не пральецца.
Пагасне сонца. Будзе дзень, бы ноч.
Зямля не ўбачыць маці, сына, брата.
Забудуць людзі ўсё, надзей апроч,
Што з нараджэння Бог у сэрцах кратаў.
Самотны лёс ахутаў нас тугой,
Павёў туды, дзе не відаць надзеі.
Пайшоў народ дарогаю другой --
Надзей гасцінец вочы праглядзелі.
Пацягнуцца ўсе людзі да вады,
Да камянёў святых і да крыніцаў.
Развеюцца сумненні, нібы дым,
Калі яны усе пачнуць маліцца.
Мой крык душы пачуе нават той,
Хто ў існаванне шчарасці не верыў.
Людзей сустрэну я з вадой святой
І адчыню ў святыню думак дзверы.
Свидетельство о публикации №117071406535