Лета 2017

Хмурыя аблокі
Раздзімаюць шчокі.
Не звініць калоссе --
Лета, нібы восень.

Сёння мне здалося,
Нібы на пракосе
Ліст заснуў журлівы
Клінам жураўліным.

Дождж з нябёс ільецца --
Лета з нас смяецца.
Людзі-парасоны
Будзяць горад сонны.

Бы грыбы, што ў лесе --
Парасоны ўверсе.
Памяняўся клімат --
У прыроды -- клімакс.


Рецензии