Синее лето
Лета сцеле дываночкі
Рэбусным узорам, --
Тчэ сінюткія радочкі,
Прапахлыя борам...
Працавалі тут станочкі
Пад наглядам зорак, --
Сакавітыя збаночкі
Не заўважыць -- сорам!
Прыгажэюць цуда-вочкі
Над сцябловым станам,
Аздабляюць іх чаўночкі
Пражай самай таннай...
Каля маладжавых хвоек
Чараўніца-нітка
Напаўняе росны слоік
Апетытным зліткам!..
Лета сцеле дываночкі
Рэбусным узорам, --
Тчэ сінюткія радочкі,
Каб хадзіць нам борам.
Свидетельство о публикации №117071305241