Пасля дожджыка, у чацвер
---------------------------------------------
Зліваюць восеньскі пратэст на выбары з надзеей... Такі ўжо просты для народа тэст... ці павядзецца ён , ці не... глытаць ілжу не страшна грамадзе, бо разам, як авечкі на закол ... Мо лепш адразу некага на кол ...
Пытанне задаю грамадству , як доўга будзьма мы цярпець чарговай здрады бл@дства. Прасцей забіць на ўсё , чакаць, калі ўжо вычварэнцы самі нагуляюцца. Мне не ахвота трэскай быць, і чуба мне шкада свайго! Удзел у квэсце шматгадовым... тАк надакучыў... рогі ...рогі бо...Перашкаджаюць крочыць па дарозе роўна. Па купінам, як жабы скачам, шукаем дзе якога мы рубля, а ён ... ля- ля спявае нам і ручкаю махае ... у чужы кішэнь магнітнаю палоскай падае ...
Такія ў нас законы... Ніякіх забабонаў і няма ... Бо правіць зграя па законах зоны...
Свидетельство о публикации №117071303406