Опять зима морозами застудит... Роговая Галина
Опять зима морозами застудит,
И снег пойдёт. А летом будет дождь.
А с нами иль не с нами это будет
Когда-нибудь? Но только будет всё ж.
И росным будет утро. Ликованье
Шампанским перельётся через край.
И первый солнца луч в своём касанье
Засветится, хоть горстью собирай!
Всё так и всё немножечко иначе.
Не повторится абрис облаков.
И лето не такое будет – жарче.
И плеск реки иной у берегов.
И музыка ручья, и разноцветье
Земных нарядов – луговых цветов,
И птицы защебечут на рассвете –
Всё будет так же, но совсем не то.
Снежинку с неба пригоршней поймаю.
Узор её так радостен для глаз…
И удивляюсь я, и понимаю:
Всё вижу в первый и в последний раз.
-------------------------------------------
перевод с белорусского
Рагавая Галіна Аляксандраўна
***
І зноў зіма марозамі застудзіць,
І пойдзе снег. А ўлетку будзе дождж.
Ці з намі, ці не з намі гэта будзе?
Праз год? Праз месяц? Але будзе ўсё ж.
І будзе росны ранак.Будзе радасць
Бурліць, пералівацца цераз край.
І промні сонца з неба будуць падаць.
Лаві святло! У прыгаршчы збірай!
Паўторыцца усё. Але не гэтак.
Абрыс аблокаў будзе не такі.
І не зусім такое будзе лета.
І не такая музыка ракі.
З гучаннем іншым – ручаінак плёскат.
А кветкі – каляровы ўбор зямлі –
Няўлоўнымі адценнямі пялёсткаў
Адрозняцца ад тых, што адцвілі.
Сняжынкі будуць на далонь спускацца,
Ды ўжо малюнкам іншым здзівяць нас.
Давай красой зямною захапляцца
Нібыта ў першы і ў апошні раз!
Свидетельство о публикации №117071300261