ЧАС
Не выкiнеш былога з галавы,
Дзе памяць думкi, бы кудзелю, прала
I размаўляла з продкамi на "Вы".
Сягоння час народы спешна дзелiць
На блiзкiх i чужых... Такi вось лёс:
Не ўбачыш вокам пранае кудзелi,
Не пакладзеш снапы з iльну на воз.
Час памяняў паводзiны i ўчынкi,
Перавярнуў устоі дагары...
Перавялiся хлопцы, а дзяўчынкi
Расстрацiлi цнатлiвасць да пары.
Час падмануў і веру і каноны,
Зламаў жыццё тым, хто хацеў iсцi
Да Беларусi, да Купалы, мовы,
Хто марыў кветку-папараць знайсці.
У гэтым часе я не маю месца --
Ён нiшчыць псiхалогiю людзей.
Што ад яго нашчадкам застанецца,
Цi вернецца да iх шчаслiвы дзень?
Свидетельство о публикации №117071310662