надзея
Мае думкі, як кветкі завялі
Нібы цяжкую ношу-суму
Валаку ўсё далей і далей.
Нібы больш і дарогі няма
Балаты, камяні ды канавы
Рэжа досьведу поўна сума
Накірунак ні левы, ні правы.
Нібы стала наўкола сцяна
І нікому сумы скарб не трэба
Толькі свеціцца знічка адна
На ўсходзе вячэрняга неба.
Малахітавым ззяе святлом
Моц у сэрца змарнелае л'ецца
Я іду напрасткі, напралом
Хай сьвятло яе мне не мінецца!
Я малюся, каб моцы даў Бог
Досьвед мой да Радзімы данесці,
Каб пазбыцца ён раку памог
Дома ў нас, не ў Ізраілі дзесьці!
За вакном цемната. На ўсходзе
Загарэлася зорачка мне
З ёй надзея ў сэрца прыходзе,
Што удача мяне не міне!
Свидетельство о публикации №117071310426