Так хочацца утульнага цяпла
І шчырасці, сардэчнасці абдымкаў,
Не толькі каб ад сонейка святла,
І гоману ўнутраных музыкаў.
Так хочацца, прыйшоўшы каб дамоў,
Дакладна ведаць, што цябе чакаюць,
І з кім даплыць да мары берагоў,
І тых, якія кожны дзень натхняюць.
Так хочацца ўсмешак у вачах
І без хлусні сапраўднасці пачуццяў,
Знайсці свой цвёрды асабісты шлях
І ў ім выток, бы у рацэ, і вусце.
Так хочацца, бывае, проста жыць.
I мець у простых рэчах сваё шчасце.
Увесь сусвет, усё і ўсіх любіць,
Якое б не кранулася няшчасце.
Свидетельство о публикации №117071206799