Вечёрки

               Вячоркі
(памяці сяброўкі маёй мамы)

Ля Мусяліхі Тані са спевамі вячоркі,
Куродым адганяе настырных камароў.
Ляціць, мацнее песня і падгалосак звонкі
Даносіцца да самых аддаленых двароў.

На лаўцы цёткі Тані сяброўкі і суседкі,
Вакол малыя ўнукі- іх не загоніш спаць.
І так амаль што вечар прыходзяць у адведкі
Пагаварыць, успомніць і песні паспяваць.

Пражыты дзень ў турботах аб дзецях, гаспадарцы,
Забылася, што стала прычынай ціхіх слёз.
Бо песні лечаць душу- гавораць усёзнаўцы.
Пяюць на лаўцы бабы пра свой жаночы лёс.

Нат цёмныя аблокі пачулі споведзь-песні
І зорак зіхатлівых аддзячылі святлом.
Гучы, фальклор народны, у самым паднябессі,
Людзей напоўні сэрцы пяшчотай і цяплом.

…Ля цёткі Тані сціхлі душэўныя вячоркі,
Няма яе, суседак...Спачыць прыйшла пара.
І толькі напамінам, такім пякуча-горкім,
Стаіць пустая лаўка ля плоту і двара.
11-07-2017 г

На вялікі жаль у мяне няма здымка з вячорак, але ёсць з провадаў майго сына ў Армію.
 На ім цётка Таня другая з правага боку.


Рецензии