Косава
Стаiўся сярод ён другiх гарадоў.
I колькi шляхоў вы куды не шукайце,
Яны не вядуць вас сюды, як дамоў.
Нiдзе больш не знойдзеце шчырасцi сонца,
Такога, каб грэла ўсю сутнасць унутры.
I цяжка сустрэць сапраўды незнаёмца -
Усе ведаюць усiх яшчэ з даўняй пары.
Такога паветра са смакам Радзiмы
I водарам нашых палёў i лясоў
Адчуць немагчыма ў iншых мясцiнах,
Iм хочацца дыхаць заўсёды i зноў.
Па роднай зямлi, што мяне нарадзiла,
Прыемна прайсцiся без слоў, басанож.
Крануцца амаль берагоў небасхiла
I без парасона патрапiць пад дождж.
I тут гiстарычнасцю ўсё прасякнута:
Палац тут Пуслоўскiх, касцёл i царква,
I першыя словы Касцюшкi пачуты,
Суконная мануфактура была.
Такi непрыкметны куточак на карце
Так месца шмат мае ў сэрцы маiм.
З сумленнем кажу вам: "Няма. Не шукайце.
Не знойдзеце i сярод сотняў краiн!"
Свидетельство о публикации №117071204429