Стихи останутся...

Вершы застануцца…

Вельмі мала прыхільнікаў вершаў, санэтаў,
Яшчэ меней, хто сам радкі ў вершы складае.
Абыякавасць можа параніць паэтаў,
Ды з узростам мяне гэта меней кранае.

Зразумела, што проста не дадзена многім
Дакрануцца да струн паэтычнага слова.
Да паэзіі шляхам ісці трэба доўгім,
І не кожны знаёмы з нябеснаю мовай.

Таму зноўку пішу, самадзейна і смела.
Не чытаюць? Няхай! Гэта трэба самой,
Каб душа была чыстаю, не ачарствела.
Сэнс жыцця, мне вядома, не ў славе адной.

Застанецца ўсё тут, за мяжу не пранесці
Нажытое багацце- яно там не трэба.
Маіх вершаў радкі ажывуць можа дзесьці,
Сярод новых людзей пад вясёлкавым небам.

2017 г. Ніна Кавальчук
здымак з інтэрнэта,
аўтару вялікі дзякуй.


Рецензии
Вельмі зразумела для мяне адчуваецца сэнс жыццёвых пачуццяў.
Мне падабаюцца ў гэтым вершы радкі: "І я зноўку пішу...
Каб душа была чыстаю..."

З вялікай удзячнасцю і павагай

Наталья Позднякова Юрченко   09.10.2017 19:50     Заявить о нарушении