Я не в обиде...

Я не ў крыўдзе…
(“дабразычліўцам”)

Дзякуй, дружа незнаёмы,
За тваю ацэнку “дрэнна”.
Твой пасыл даўно вядомы
І чытаецца імгненна.

Каб заўважыў штосьці шчыра-
Палічыла б за навуку.
Толькі жыць прывык не мірам.
Адчуваеш жабы муку?

Не чытаў радкі, няйначай,
А за верш паставіў двойку.
Не лічу гэта няўдачай,
Твой учынак мне без толку.

Надзеў маску-невідзімку
Быццам помслівы раўнівец.
"Аватарцы" нават здымка
Не прысвоіў, баязлівец.

Чытачоў парады трэба
І сяброў люблю я новых.
Не забраў майго ты хлеба
Ані ўчынкам, ані словам.

Так што дзякую бязмерна…
Зайздрасць шчасця не прыносіць.
Колькі б ты ні ставіў “дрэнна”,
Муза радасць мне прыносіць.

2017 г. Ніна Кавальчук
малюнак з інтэрнэта,
аўтару дзякуй.


Рецензии