Не разумею Творцу
Я часам крыху не разумею Айца Нябеснага, і часцяком нават не крыху, а зусім нейкія непаняткі ўключаюцца. Вось паслаў Ён Адзінароднага Сына ў свет, той па вадзе хадзіў, ваду ў віно ператвараў, хворых ацаляў, пяццю хлябамі і трыма рыбінамі тысячы людзей накарміў, а людзі аказаліся яшчэ тупейшыя за мяне, -- узялі і ўкрыжавалі Божага Сына.
А Творца сусвету, Айцец Нябесны – Ён жа ўсім кіруе, усё падуладна яму, дык чаму дазволіў смерць Адзінароднага? Так трэба было, скажаце вы? Калі так было трэба, то навошта Юду праклінаеце, -- Іскарыёт зрабіў тое, што павінен быў зрабіць. Без Юды не было б уваскрашэння. Нічога не разумею ў гэтай нябеснай канцылярыі…
Вось скажам, апосталы рыбу лавілі, і выцягнулі пусты невад. А Хрыстос ім кажа: “Сюды закіньце”, -- яны паслухаліся, выцягнулі і спаймалі 152 рыбіны, ледзьве сетка не парвалася. Значыць, жывое падпарадкоўваецца Госпаду Сусветаў? Ён жа кожнай клетачкай нашага цела ўпраўляецца, хваробы пасылае за грахі, значыць, усім жывым Ён і кіруе, валадарыць над усёй жывой прыродай.
Хрыстос цуды тварыў, а людзі ўсё адно не паверылі, раскрыжавалі. А навошта было тыя цуды тварыць, калі ад іх ніякай карысці? Вось прыйшлі стражнікі ў Гефсіманскі сад за Хрыстом, а каля яго чатыры кобры ляжыць, і леў рыкаюшчы вакол яго ходзіць, ахоўвае. Дзе былі б тыя стражнікі? Не трэба было б і вуха адсякаць аднаму з іх, задалі б лататы, толькі пяткі бліскалі б…
Нічога я не разумею ў гэтым свеце. А вы разумееце? Дык патлумачце мне дурному.
Вось зрыхтаваліся рымляне забіваць цвікі ў рукі Хрыста, прыляцелі чатыры арлы і павыдзёўбвалі усім вочы. І бухнуўся натоўп на калені: “Гэта Божы Сын! Асана!!!”. Не, не прыляцелі арлы, не павыдзёўбвалі вочы… “Ілі, ілі, лама савахвані!” – сканаў Сын Божы. Сонца памеркла, землятрус па ўсёй зямлі. Завеса ў храма разарвалася. А можна ж было не тушыць сонца, і не трасці зямлю, абыйсціся малою крывёю… І не махаць пасля бойкі кулакамі.
Не разумею.
Вось усе чакаюць Другога Прышэсця. У грымотах з’явіцца на облэцех Сын Чалавечы, у сіле необорной со ангеламі. І ўсе тады ўпадуць на калені і зразумеюць, што ён сапраўды Сан Бога Жывога. І наступіць Суд.
А што калі на гэты раз Другое Прышэсце іншым будзе? Зразумеў сваю памылку Айцец Нябесны за дзве тысячы гадоў і прыйдзе чалавек, і ўсё жывое пакажа, што ён Божы Сын. І прыляцяць птушкі да яго, і прыйдуць з лясоў звяры, і лягуць каля яго ног і будуць ахоўваць яго. І кожная кузурка, і матылёк, і гад паўзучы пакажа, што гэта не проста чалавек – гэта пасланец Творцы Сусветаў.
Не разумею я. Нічога не разумею. А вы разумееце? Сярод маіх фрэндах ёсць свяшчэннікі, і ксянзы, і проста папы. Хацелася б пачуць адказ і з іхніх вуснаў.
Свидетельство о публикации №117070909733