Сябрам-беларусам!

Сябры мае - носьбіты матчынай мовы,
Рад быў бы вітаць вас на роднай зямлі,
Хацеў бы паверыць, што прыйдзе час новы
Пакуль мы да продкаў усе не сышлі!

Хацеў бы паверыць, што з сонцам навукі
Мы знойдзем агульны назоўнік праблем,
На матчынай мове каб славілі ўнукі
Плён нашых рашэнняў і шыр нашых тэм.

Сябры-беларусы! Няхай не адвыкне
Нас сэрца гарачае зваць упярод
На бітву за мову! Бо як яна знікне,
То знікне са сьвету наш цэлы народ!


Рецензии