Цi мая вада?
А я не ведаю,
Ці мая вада, ці чужая?
А такое неба блакітнае!
А такія аблокі бялюткія!
Адлюстроўваюцца ў вадзе,
Рухаюцца бы жывыя стварэнні.
На сенажаці зграбаюць сена.
У бярозавым гаі спяваюць птушкі.
Скрыпень ружавее на сонцы.
А я хаджу бязмэтна
Вакол драўляных хат.
Ад скрыпеня да сенажаці.
Вучу напамяць верш Дубоўкі.
Паглядаю на раку.
І не ведаю,
Ці мая там вада, ці чужая,
Ці падзеліць рака,
Ці знітуе з табой
Назаўсёды.
8 ліпеня 2017 г., Вязынка
Свидетельство о публикации №117070809847