Пачакай

Пачакай мяне трошкі, жыццё,
Я ж зрабіць яшчэ ўсё не паспела,
І кахання свайго пачуццё
Адчуваю нязграбна, няўмела.

Я не ведаю, як мне аддаць
Сваё сэрца і ўнукам, і дзецям,
Як любоў да зямлі перадаць,
Каб яна была лепшай у свеце.

Пачакай мяне, косы не рві,
Не цягні  да апошняга краю,
Шмат сваёй праліла я крыві,
Каб цябе называць сваім раем.

З мазалямі дарогі прайшла,
Толькі б ты ганарылася мною,
Я, як вішня, вясною цвіла,
Мыла ногі крынічнай вадою.

Пачакай мяне ганьбіць, жыццё,
Не ўздымай нада мной сваю зброю.
З небыцця я пайду ў небыццё...
Не маю толькі рві зараз мрою.

                08.07.2017 г.


Рецензии