Мае ночы - сунiчныя

А ты - мая харошая,
Харошая-прыгожая,
Паненка мая любая,
Аленка мая мілая,
Каханая-любімая...

Квітнее лес у ліпені.
Якія васількі блакітныя,
А канюшына цёмна-ружая!
Я і забыўся, што такія
Краскі існуюць.
Гараць суніцы чырванню,
Як вусны маёй дзевачкі.
Блакітна-шэрай свежасцю
У імхах чарніцы дыхаюць.
Збіраю у слоік ягады,
Ад водару сунічнага
Мне кружыць галаву.
Блукаю паміж соснамі,
Яны рыпяць-паскрыпваюць
І машуць вершалінамі,
Распавядаюць нешта значнае,
Спрадвечна-старадаўняе
Аблокам угары.
А тыя вольным ветрыкам,
А мабыць воляй Госпада
Кіруюцца на ўсход.
У ва мне туга глыбінная
Бароў сасновых цемені.
У ва мне туга глыбінная
Балоцістых нізін.
Такі кароткі ліпень у нас,
Дзяўчына-беларусачка!
З блакітна-шэрым колерам
Чарніцавых вачэй.
Такі кароткі ліпень тут...
Паспець бы наталіцца нам
Цяплом, салодкім водарам,
Адной сунічнай ночанькі
Гарачым пачуццём.

А ты - мая харошая,
Харошая-прыгожая,
Паненка мая любая,
Аленка мая мілая,
Каханая-любімая...
Квітнее лес у ліпені.
Квітнее лес усе лецейка.
У ва мне туга глыбінная
Сунічных тых начэй.

5-8 ліпеня 2017 г.


Рецензии