Славянский напев
Ноч на Купалле не страціла чары --
Вогнішчам зыркім -- з ім сонца ўзыход.
Голас дзявочы -- над берагам Шчары,
Свята шануе славянскі народ.
Людзі спяваюць -- пачуюць палеткі, --
Ведае справу сваю паляшук...
Дык не сумуй жа, о край мой палескі, --
Песняй квітней, як заўжды, -- я прашу!
Шчасце знайсці -- няхай збудуцца мары
Той чалавечай натхнёнай душы,
Што так напеўна шукае з-пад хмары
Радасць кахання -- на хвалях Ушы.
Ці Маладзечна, ці Случчыны неба --
Нівы паслухаюць звонкі той спеў, --
Водар духмянага свежага хлеба
Я зноў успомню, каб сэрца сагрэў...
Ноч на Купалле не страціла чары, --
Свята шануе працоўны народ:
Голас жаночы над берагам Шчары --
Песняй славянскай -- з ёй сонца ўзыход.
Свидетельство о публикации №117070607242