Сыны Айчыны Прысвечана м л цы РБ

Сыны Айчыны - нашыя сыны
Не дзеля прыгажосці ў мундзірах,
А сталі абаронцамі Зямлі
У мірны час - і ў гэтым наша сіла!

Героямі падчас іх не назваць,
Але іх подзвіг - праца на сумленне,
Бо найгалоўнейшы ў мужчынах клад -
Калі ў іх не ведаеш сумнення!

Ў гадзіны смуты і ў нялёгкі час
У першых у радах яны заўсёды,
Каб зберагчы сваю краіну - нас -
Жыцця не пажалеюць для народа!

Ўсю сілу, мужнасць і адвагу іх
На суд і на паказ не выстаўляюць,
І кожную хвіліну, як залік,
У радах міліцыі Айчыне прысвячаюць!

І як асілкі ў старадаўнія часы
Жыццё і лёс Зямлі сваёй хранілі,
Сыны Айчыны - нашыя сыны -
Не дзеля прыгажосці ў мундзірах!

13.06.2016 год


Рецензии