***
Той жанчыне, што дала жыццё.
На парозе радзімае хаты
Там часцей б’ецца сэрца маё.
І бягу, і імкнуся заўсёды
Ў той куточак, дзе маці мая
Скажа ціха: “Дачушка, сыночак,
Вас чакала, у ночы звала…”
Ну, а потым пах свежага хлеба
І студзёнай вадзіцы глыток.
Рукі маці спадніцу цярэбяць –
Зноў малітва на абразок.
Спазаранку бліны і аладкі,
На патэльні яечня шкварчыць,
Ну, а потым сцяжынкай да таткі –
Ўжо пяць год як пад крыжам ляжыць.
Адчуваеш – мінуе час хутка,
Вунь матуліны рукі дрыжаць,
Косы белыя із-пад хусткі,
А ўсё думаеш -ёй 45.
І аднойчы зірнеш у люстэрка –
Мая маці вачыма глядзіць…
А яна з-за пляча ўсміхнецца:
- Вось дачушка, і твой час бяжыць…
Параўнаць не магу я хвіліны
Гэтай радасці а ні з чым.
Вырастаюць ізноў мае крылы,
Як Анёлы да дому ляцім.
Хай даўно не маленькія дзеці,
На сваё ужо сталі крыло,
Але лепшы куточак на свеце –
Там, дзе маці, і сэрца маё… 11.10.2016 год
Свидетельство о публикации №117070603372