Як цудо ны гэты свет!

               
Які цудоўны гэты свет!
Вакол усё светла і прыгожа!
Пад вокнамі маімі цвіце бэз,
А каля хаты – прыгажуня-ружа.

На свеце гэтым вельмі многа цудаў,
Яны вакол мяне, вакол цябе.
Яны заўсёды захапляюць сэрца,
У памяці маёй жывуць яны.

Я памятаю, як першы раз прыйшла ў школу,
Як з дзецьмі я гуляла па двары,
Як першы раз пачула сваю мову-
Я беларускай застануся назаўжды!

Прыгожы гэты свет і ноччу, днём,
Калі лятаюць матылі ў полі.
Калі пах кветак чаруе галаву…
Калі ты марыш аб пясках і моры…

Цудоўны гэты свет у маіх вачах,
Але калі ён стане невясёлым,
То фарбы будуць у маіх руках,
Зраблю я гэты свет зноў каляровым!


Рецензии
Хорошо звучит белорусская мова!

Владислав-Август   05.07.2017 21:55     Заявить о нарушении
Я согласна с вами!

Вера Нагорная   05.07.2017 22:01   Заявить о нарушении