Навошта ёсць жыццё?
Ёсць жыццё нам, каб жыць і тварыць,
Каб шмат чаго ў свеце зрабіць.
Убачыць прыгажэйшыя мясціны,
Развіць механіку, навукі ўсе галіны.
Адчуць матульчына цяпло, каханне хлопца,
Зірнуць на неба, зоркі, сонца.
Дапамагчы камусьці трэба
І пасадзіць напэўна дрэва.
Пражыць жыццё шчасліва, доўга.
Сям’ю стварыць, дзяцятак многа.
Запомніць трэба ўсім абавязкова
Дадзенае перад Богам слова:
Любіць жыццё, людзей, прыроду
І не рабіць нікому шкоду.
Свидетельство о публикации №117070509593