Прыгажуня Беларусь
О, як прыгожа ты, мая Радзіма!
Люблю цябе я вельмі-вельмі шчыра!
Любімая ўранку, адвячоркам,
Дзе ў небе ззяюць прыгажуні-зоркі.
Ты рэкамі, азёрамі багата,
Гасцям заўсёды рада твая хата.
Зялёныя лясы твае, дубровы знаю,
На іх з задавальненнем пазіраю!
Люблю я вецер, што шуміць у полі,
Снуе ўсюды ён па наваколлі:
І па палях, і па лугах, і ў лесе,
І нават далятае да Палесся!
Прыгожы бусел з белымі крыламі
Улетку на Радіму прлятае,
Спяваюць і ўюць гнёзды птушкі,
Ім вельмі добра у нашай Беларусі!
І мы жывём пад чыстым мірным небам,
Гасцей частуем караваем хлеба.
Няхай жа наша Беларусь квітнее,
А люді хай дабро ў свеце сеюць!
Свидетельство о публикации №117070509442