Паспрабую я змешваць фарбы. Перевод на белорусский

http://www.stihi.ru/2015/11/09/10189

Паспрабую я змешваць фарбы
На будняў шэрай палітры,
Стварыць чараўніцтва бяз боязі,
Безразважна, таленавіта!

У колеры бэзавых мараў
Ўзляцець у блакітныя далі,
Дацягнуцца амаль да вясёлкі,
Падняцца вышэй за рэаліі.

Ня ныць, не баяцца за боль,
І што б раптам не адбылось,
Пляскануць ў чорна-белую золь
Хвалю каляровых палос!

На сумным палотне тыдня
Намалюю падзеяў масцi,
Як контур - чырвоным па белыму -
Адзначу сэрцайкам Шчасце ...

Мастаком стаць мне вельмі проста -
Ўзяць пэндзля і фарбы, гуляючы.
Крыніцай святла дзiвоснага -
Усмешкай - свой свет апаўняючы ...


Рецензии
Хороший перевод, лиричненько так получилось. Перевод с перевода сложнее сделать будет)))
С усмешкай :)Лена.

Лена Черри   05.07.2017 22:03     Заявить о нарушении