Дзе мне чакаць цябе?

Дзе мне ,чакаць цябе?
У скверы, на вакзале,
Ля кнігарні, у касцёле?
На невядомай вуліцы
Ці на тралейбусным прыпынку?
Ці мне да Нёмана ісці
Уздоўж Лошы?

Дзе мне чакаць цябе?
Мой шлях,
Куды глядзяць вочы.
А ў гэтым горадзе ёсць,
На што паглядзець.
Будынкі, кветкі, людзі,
Цягнікі,
Блакітныя каналы, чырвоныя ружы,
Помнік паэту.
І я іду прама і проста.
І вее чырвонымі пялёсткамі вецер.
І адорвае чыстым блакітам неба.
Але дзе ж мне чакаць цябе?

Прахожых разглядаю твары.
Назапашваю пяшчотныя словы.
Бо будзе дзень,
І будзе, мусіць, пуста у руках
У дзень сустрэчы.
І будзе поўна ў душы,
І не бракуе слоў.

Дзе ж мне чакаць цябе,
Ці мара ты, ці мроя?
Ты з'ява неймаверная.
Ты штосьці вартае, каб гэтага чакаць.

І я іду сабе
Прама і проста.
І я плыву да цябе прытокам.
У плыні прахожых
Плыву да цябе прытокам.

30.06-02.07.17


Рецензии