Прадчуванне
цішыню ўзрывае.
Моўчкі травы і дрэвы
голас той ўспрымаюць.
Ды ўздрыгваюць жылы,
ці мне толькі здаецца,
ад турбот перажытых
і ад выбухаў сэрца.
Цэдзіць ліпеньскі дожджык,
быццам шэпча малітву.
Сэрца ўсё яшчэ доўжыць,
ды і тое, як выбух
у маланкавым свеце,
сярод глупстваў і гвалтаў…
Усміхаюцца дзеці.
Значыць, ёсць у нас заўтра.
Свидетельство о публикации №117070410593