Сустрэча
Ў край прыгожы,заўжды дарагі.
Спеў рачулкі чаруе,як зоркі.
Дзівяць лес і ракі берагі.
Водар роднай зямлі сустракае.
Сэрца стук, ты, не выдай мяне
А сяло ,быццам маці гукае,
Як дзяцей нас збярэ па вясне.
Пахам дзіўным напоўнены ранкі.
Цёплы дожджык спаткаю не раз,
Кроплі росныя вылечуць ранкі,
Дораць мары , нястомнасці час.
Слых кранае чаруючым звонам
Кветак гоман, вясёлка ў рацэ.
Гэта квецінь дарованы Богам,
Як святыню трымаю ў руцэ.
02.06.17г.
Свидетельство о публикации №117070204252