02, 07, 2017
_________________________________________
І Ленін малады, і Сталін... Чаму грамадства разумнейшым ужо не стала... То рытарычнае пытанне да ўсіх, калі мяняюць колеры палітыкаю мапы. Чырвонага ўсе меней, меней, меней...Хвалюецца той кэдбэшны злосны геній, што меў на ўвазе Беларусь стагоддзе ! Маё ўжо стала іншым асяроддзе. Ды іншае даўно, вось толькі зараз зноў мне прапануецца кіно ... Не буду я глядзець яго. Хачу з Еўропай у ногу крочыць! Хоць, можа, сябраваць яна са мной не хоча. Такі ігнор ідзе з заходняе мяжы, хоць ты куды бяжы... Куды , навошта і за чым... Калі "хаваюць у бульбу" ўсе мае пасылы. Cядзі ты ,беларус , там ціха. Чакай, пакуль да смерці давядзе цябе скрухА! На чыстую ваду Еўропа дзьмухае, пакуль яе там гвалціць мусульманін. ;
Свидетельство о публикации №117070203183