Песня буслоy
Спявае калыханку,
А бусляняты ціха
Слухаюць мамку.
Бусел-тата
Недзе ў адлёце,
Бо гоніць яго клопат,
Ды па сваёй ахвоце
Шукае недзе спажыву,
Каб быць,канечне,
Не галодным,а жыву,-
Вось аб чым тая песня!
І стаіць бусліха
На сямі вятрах,
Каб толькі было ціха
І не грымела ў вушах!
Каб дождж не паліваў
Яе малых дзетак
І гром не пужаў,
А цешыла лета!
А раніцай прачнуцца,
Падымуць белыя галоўкі...
Ізноў бусліха будзе гнуцца,
Прычэсваць пёркі ім лоўка
На грудках ды спінках,
На крыльцах белых,
А тата спажыўку
Нясе ,каб елі.
А восенню ў вырай
Ляцяць упяцёх,
Бо гадаванцаў шчыра
Клопат бацькоў збярог!
Развітальную песню
Ушчнуць на пяць галасоў...
У гняздзе ўжо цесна,
У вырай кожны гатоў!
Кружаць над гняздом,
Махаюць белымі крыламі...
Да пабачэння,дом!
Белымі снягамі
Накрые яго зіма,
Не чуць ёй нашага клёкату!
У вырай павяду сама,
Хоць дзецям росквіту
Не хапае,той сілы,
Ды падняліся ўжо на крыло!
Край бацькоў нам мілы,
Але восень даўно.
Шчаслівай вам дарогі,
Лёгкай,з аксаміту,
Падціскайце шчыльна ногі
Пад белую вы світу.
Надзеньце чырвоныя гетры
На такія ж вы ногі,
Каб цёпла было ў паветры,
І шчаслівай вам дарогі!
А хвастом сваім чорным
Рулюйце ва ўсе бакі,
Націскайце на тормаз
Ля балота ці ракі.
Падсілкуйцеся
Рыбкай ці жабкай,
Палюбуйцеся,
Як дарожка гладка,
Бо нябесная,
Без ямаў ды рытвін,
з буслінай песняю
Над калыскаю:
Скача пліска
Над калыскаю,
Скача-паскача,
А малое не плача.
Няхай ваша кіска
Калыша калыску,
Пытае-вуркоча,
Чаго малы хоча.
А нам,буслам,
Быць паштальёнамі,
Чалавечым караням
Каб расці мільёнамі!
У блакітнай пуцявіне
Многа дарог розных,
Ды пакліча Радзіма
Да сваіх гнёздаў.
На прасёлкавых дарогах,
Брукаваных і жалезных,
Едзе людзей многа,
Пасажырам аж цесна!
Ды пакліча Радзіма
Наяву ці ва сне,
Вось дзіва дык дзіва:
Не адпусціць яна,не!
Свидетельство о публикации №117062708137