Зберажыце дубровы

Калі мы забрудзім дубровы і рэкі,
Не ўбачым, як сонца ў палях зіхаціць.
Матыль не прачнецца, зямелька не уродзіць,
Жураулік ў неба ужо не ўзляціць.

І роспач пальецца з празрыстай бярозы,
Засмучаны вецер заплача з тугі.
На яблыньцы белай асядуць марозы,
Змарнеюць ад копаці рэк берагі.

Тады ўжо і людзі не змогуць схавацца,
Калі панаваць стане клімат другі.
Блакітнай зямля ўжо не зможа назвацца,
Зачахне і згіне наш дарагі.


Рецензии