Зямля

Твой позірк - чысціня нябёс
І подых траў з лугоў мурожных.
Паз хлеба, водар мяты
З крынІц зямлі, дзе свет варожыць.

Палоніць музыка зямлі
У кожнай хвалі лебядзінай.
Спяваюць птушк1 на раллі,
Зліваюцца з душой адзінай.

Праз краявіды набыцця,
Праз мёд празрысты верасковы
Жадаю радасці жыцця
Зямлі ў квецені жытнёвай.


Рецензии