Туманы качуюць...

Туманы качуюць,
П'юць з ракі вадзіцу,
З зоркамі вандруюць,
Узмоклыя гудуць.
Ранкам анямелым
З бляклаю зарою
Стужкаю чырвонай
У травы ападуць.

Падыйду бліжэй
Да расы чароўнай
І з царыцай поля
Ўздоуж ракі пайду.
Стане так прывабна,
Стане так лагодна,
Нібы кветку шчасця
У палях знайду.

Адшчыпну з куста я
Ягаду-маліну,
І пральецца цёплы дожджык
Над ракой.
Узыйдуць грыбочкі,
Стане так пяшчотна
І душа адчуе
ВелІч І спакой.


Рецензии