Гараскопнае

У прадонні на ростанях
Млечнага шляху
Кошык скарбаў начных
Пталемей напаўняў:
У сузор'ях жывуць,
І не ведаюць страху,
Што згараць могуць знічкамі
Жніўня да дня.

Пералічаны Клаўдзіем
Зоркі Блізнятаў,
Колькі іх зіхаціць
Там рэфлексам на лёс!..
Поўню выкупаў дождж,
Прытуліўшы над хатай...
Чэрвень травамі лёг
На зялёны пакос...

21.06.2017  Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)


Рецензии
З хваляваннем, дзякую.

Максим Троянович   22.06.2022 07:23     Заявить о нарушении
Хваляванне іншы раз бывае карысным, але не заўсёды...

Ядвига Довнар   24.06.2022 14:51   Заявить о нарушении
На это произведение написано 8 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.