Будзе i Было

Аднойчы бачыў я у сне
Нiбыта час не iснуе,
Як быццам Будзе i Было
Злiлiся разам у адно.

I ўбачыў я Хрыста, прыбiтага да крыжу,
Яго апосталаў, Марыю i Пятра,
Як з сэрца кроў цякла па кiпарысу,
А у вачах – сусвету боль i дабрыня.

Iшла вайна i кулi-стрэлы
Праймалi хлопцаў у яры,
Ў агнi царква i Бога абразы
Ў дзiцячым стогне жудасна гарэлi.

Я веры не даю вачам сваiм:
Ў вялiзнай яме з бруда i крывi
Ляжаць знявечаныя целы…
I колер iх  – чырвона-белы.

Я цуд раптоўна бачу трэцi:
Тут сонца, мiр i супакой,
У рэчцы плёскаюцца дзецi
I людзi ходзяць з ямы той.

Прачнуўся я ў халодным поце
I да акна адразу падыйшоў:
А там Icус мiж танкаў крочыў…
За iм жа трупы ажывалi зноў.


Рецензии