Яна

              1

Калi я н а прыснiцца мне ўпотай
I скiне сiнi доўгi свой хiтон -
Угледжу я яе спякоту, цнотай
Пральецца голас - неба перазвон!..

   
              2

Калi я н а расплешчыцца, як сок,
У трапятаннi да яе крануся -
I ўзлячу i болей не вярнуся,
Каб смерць не ашукала мой выток...


Рецензии