Падарожжа па старажытнаму гораду Вицебску

Прывітанне, любімы мой Віцебск
Ці ведаеце вы ўсе куточкі нашай дзіўнай Беларусі? Калі - не, тады запрашаю вас у цікавае падарожжа по старажытнаму гораду Віцебску…

Віцебск…Горад - легенда. Горад - паданне. Горад талентаў.Горад мастацтваў. Горад пісьменнікаў і выдатных музыкаў.

Віцебск мой, ты - краіна мастацтваў,
 Я пяю для тваіх берагоў.
 Я жадаю табе спадабацца.
 Прывітанне, сталіца майстроў.
…Бэзавы, зялёны, жоўты, сіні, з белымі гаўбцамі, з чырвонымі дахамі, Віцебск - заўсёды прыгожы горад, асабліва - вясной, калі квітнеюць сады…

… Прывітанне, шаноўная Віцьба,
 Прывітанне, чароўныя кветкі.

 Прывітанне прыгожым паненкам
 У цнатлівым заўжды харастве.
 Прывітанне Вам, храмы Успенкі,
 У якіх летуценне жыве.
Нездарма,І.Я.Рэпін, які 8 гадоў пражыў у Здраўнёве, назваў Віцебск - “рускім Таледа”.
А І.А.Бунін гаварыў пра Віцебск як горад залатых купалоў.
Сваю вандроўку мы пачнем з вакзала.
Віцебская Прывакзальная плошча стала вельмі прыгожай і утульнай: ззяе на сонцы фантан, усюды палыхаюць кветкі; стрэлкі гадзінніка адлічваюць хвіліны  прыбыцця і адпраўлення цягнікоў.
На пероне з’явілася новая скульптурная кампазіцыя “Спатканне” альбо “Двое”: яна - у элегантнай сукенцы, з кветкай - у руцэ; ён - з парасонам, раз - пораз нецярпліва паглядае  на гадзіннік,- калі ж прыйдзе цягнік?!
Заўсёды прыемна прыязджаць у той горад, дзе цябе радасна чакаюць, а потым сумна праводзяць:

А  дарогі ідуць расчараваннямі:
 Ці калдобінай-ямай, ці рытвінай,
 Ці легендамі, ці апавяданнямі,
 Ці то песнямі, звонкімі рытмамі.

 А дарогі ідуць не ўпотай:
 Цішынёю,вяселлем мурожным,
 І каханнем – падзеяй- пяшчотай,
 І хмурынкай у сэрцы трывожным.

 А дарогі ідуць навальніцай
 Над Радзімай – ад прадзедаў спадчыннай,-
 Я спынюся  напіцца з крыніцы ,
 Што каменьчыкамі абазначана…
Зараз тым, хто прыязджае ў Віцебск, дождж нават да спадобы: пераходны мост стаў крытым.
…Віцебск  стаў сусветна вядомым  горадам  дзякуючы шэдэўрам М.Шагала.
Музей Шагала знаходзіцца побач  з аўтавакзалам: калі павярнуць на Рэвалюцыйную вуліцу, прайсці метраў 50,то  ў пачатку Пакроўскай вуліцы вы ўбачыце кампазіцыю, прысвечаную Марку Шагалу(аўтар Аляксандр Гвоздікаў)
…Засмучоны немалады Шагал аб чымсці задумаўся, а над яго галавой пралятае натхнёная Бэла…
Так пачынаецца Пакроўская вуліца.
Калі па ёй прайсці некалькі сотняў метраў,- позірк заўважыць аднапавярховы цагляны будынак,- музей Шагала, перед ім - яшчэ адна скульптурная кампазіцыя “Скрыпка Шагала”( аўтар Валеры Магучы)
У Шагала - натхнёны твар.
Марк Шагал - вялікі мудрэц і самае непасрэднае дзіця.
Марк Шагал абапіраецца на асляня, якое у роце трымае васілёк. Васілёк для Віцебска - кветка - эмблема, кветка - сімвал.
Мастак трымае скрыпку, а на ёй адначасова і віцебская ратуша , і парыжская Эйфелевая башня.
Ад вакзала мы адпраўляемся на вуліцу Кірава.Яе дамы адносяцца да стылю савецкага класіцызму. Ён адрозніваецца высокімі столямі, лепнай аздобай, стройнымі калонамі, прыгожым дэкорам.
Гэтая вуліца прывяла нас да Кіраўскага маста.
Мост - гэта сімвал злучэння.
Кіраўскі мост - элегантная і магутная канструкцыя, якая абапіраецца на траіх быкоў, а пад імі адкрываецца цудоўная панарама старога гістарычнага Віцебска: рознакаляровыя будынкі з чырвонымі дахамі, вузкія вуліцы, велічны Ўспенскі сабор, які знаходзіцца з левага - ад вакзалу - боку прыгажуні Дзвіны:
Разгайдаю я човен стары
Дзе лілЕі,лілеі,лілеі.
Прыкажу я спакусе замры
І ад роспачы я пабялею.

Бачыш, хваля за хваляй бяжыць,
На каханне жыццё набягае:
Суцяшаць,хвалявацца – і жыць!
А жыве толькі той той , хто кахае!

Побач з Кіраўскім мастом знаходзіцца вуліца Чайкоўскага, на ёй мы спачатку ўбачым прыгожы будынак каледжа электрасувязі, спраектаваны А.Данілавай, а потым, наўскос, ад каледжа,- культурна - гістарычны комплекс - “Залатое кола “Дзвіна”, які стаіць на беразе ракі, а рака - гэта рух, таму ў “Задзвінні” жыццё б’е хваляй,- тут збіраюцца кампазітары, музыканты, паэты, народныя ансамблі.
Сем аматарскіх аб’яднанняў ёсць у гэтым “Залатым коле “Дзвіна”: музычны - “Арыён”, паэтычны - “Рэнесанс”, гістарычны - “Паўночная вежа”, вакальны - “Сябрына”, фальклорны - “Паўночная сухадроўка”, турыстычны - “Вікінгі”, аб’яднанне інтэлігентных жанчын - “Залаты ўзрост”.
Немагчыма ўявіць культурна - гістарычны комплекс “Залатое кола “Дзвіна” без горада майстроў, дзе пад адкрытым небам выстаўляюцца мастацкія вырабы: тут усіх захапляе атмасфера творчасці, тут паказваюць тавар лепшым бокам: коўдры з абрэзкаў, мэблю з лазы, упрыгажэнні для жанчын - з металу, карціны фларыстаў з пялёсткаў, адным словам, усё тое, што выканана ў адзіным экзэмпляры.
“Залатое кола” - адно з самых маляўнічых месцаў горада: з левага боку - ад вакзала - мы бачым Успенскі сабор, з правага дзве царквы: Свята - Благавешчанскую і Свята- Аляксандра- Неўскую.
Няма ў горадзе прыгажэйшай царквы, чым Благавешчанская,- унікальны помнік архітэктуры , пабудаваны у дванадцатым стагоддзі візантыйскімі майстрамі.
За 8 стагоддзяў сцены царквы вытрымалі дзесяткі штурмаў: войскі Напалеона выкарыстоўвалі царкву як склад; у 1944 годзе царкву моцна пашкодзілі нямецкія захопнікі, ў 1961 годзе царкву ўзарвалі, разбурылі - і таму абурылі ўсіх вернікаў.
Занава Благавешчанскую царкву адбудавалі ў 1990 гг.
Благавешчанская царква - прыгожы белы чатырохвугольнік  з чатырма алтарнымі паўколамі.
Будынак Благавешчанскай царквы робяць вельмі рытмічным паўкруглыя дзверы і маленькія паўкруглыя рэдкія вокны.
Благавешчанская царква  прыгожая заўсёды, але асабліва - зімою: белыя сцены паўтараюць белізну снега, а чорны купал і паўкупалы - конхі - чорную ваду ў Дзвіне.
Побач з Благавешчанскаю царквою знаходзіцца драўляная Свята- Аляксандра- Неўская царква.
Узвядзенне Аляксандра- Неўскага храма як часовага  да заканчэння будаўніцтва Свята - Благавешчанскай царквы пачалося летам 1992 года.
Храм пабудаваны ў рэтраспектыўным стылі, спалучае ў сябе традыцыі беларускай і паўночнай - “шатровай”- архітэктуры.
У Неўскай царкве становіцца цёпла і ўтульна ад адных свечак,- такая яна маленькая і прыгожая.
Будынак гэтай славутасці Віцебска знаходзіцца на беразе Заходняя Дзвіна,
што ёй надае асаблівае зачараванне і лёгкасць.
Аляксандр Неўскі быў жанаты з віцебскай князёўнай, а яго ўнук часта бываў ў Віцебску.
Супраць Благавешчанскай царквы ёсць памятны камень у гонар 2000- годдзя Раства Хрыстова з віцебскім гербам: галавой Іісуса Хрыста і мячом панізе.
Побач з Благавешчанскай царквой, наўскос, праз дарогу, знаходзіцца Нацыянальны Акадэмічны Драматычны Тэатр,- яго трупа вельмі таленавітая, інтэлігентная,- наш тэатр з пашанай да сябе на гастролі запрашаюць усе гарады Беларусі.
Зараз мы падыходзім да  знакамітага амфітэатра “Славянскага фестывалю”,- яго не толькі перабудавалі, але змянілі і наўколле.
Зараз усе віцебляне і госці нашага горада з цікавасцю глядзяць на сярэдневяковую вежу, як  сем стагоддзяў таму назад.
Духаўскі круглік( так называецца вежа) мае пяць узроўняў: на першым знаходзіцца   развал старажытнага фунтамента, на другім - малюнккі і фатаграфіі гісторыі нашага горада, на трэцім і чацвёртым - экспазіцыі, прысвечаныя гісторыі Міжнароднага фестывалю.
Замкі у нашым горадзе любіў узводзіць Альгерд, а таксама яго жонка,- Улляна Цвярская.
Побач з вежай ёсць цікавая скульптурная кампазіцыя- “Клоун” ( аўтар Іван Казак)- любімы дарослымі і дзецьмі паяц,- ад яго ідзе вельмі пазітыўны настрой,- таму з ім так любяць фатаграфавацца і віцебляне, і госці.
А зараз мы палюбуемся візіткай нашага горада , архітэктурным сімвалам  - Ратушай.
Ратушу пабудавалі ў сувязі з атрыманнем Магдэбурскага права ў 1597 годзе.
За 400 гадоў свайго існавання зазнавала істотныя змяненні ад драўлянай ў 1624 годзе да будаўніцтва новай каменнай ў 1775 годзе ў стылю позняга барока.
Амаль у нязменным выглядзе ратуша з’яўляецца галоўным упрыгожаннем нашага горада.
У наш час у ратушы знаходзіцца абласны краязнаўчы музей.
Неонавае падсвечванне зрабіла нашу ратушу вельмі святочнай.
Наўскос ад Ратушы знаходзіцца царрва Ўваскрэсення.
Царква Ўваскрэсення ўпамінаецца ў старажытных лістках мяшчан Васіля і Сямёна Сісцчэ ў 1558 годзе.
Першае стварэнне вобраза царквы ў чарцяжах адносіцца да 1664 года.
У 1772 г. на месцы драўлянай царквы было закончана будаўніцтва каменнага храма, які быў спачатку уніацкім. Царква была пабудавана ў стылі віленскага барока.
Архітэктарам з’яўляўся І.К. Глаўбіц, ён жа пабудаваў ратушу і Сафійскі сабор у Полацку.
Існуе легенда аб тым, што царква Ўваскрэсення вельмі спадабалася імператару Напалеону Банапарту, у час акупацыі Віцебска французамі ў 1812 годзе.Імператар не стаў рабаваць царкву, а толькі змясціў шпіталь для сваіх салдат.
У студзені 1936 года храм разбурылі, матывавалі тым, што царква перашкаджала руху гарадскога транспаранту.
У 1940 годзе разбуральнікам царквы прад’явілі абвіначванне ў  трацкізме, а царкву пачалі лічыць страчаным помнікам архітэктуры.
З распадам Савецкага Саюза пачалі весці размовы аб тым, каб аднавіць царкву ў тым жа самым выглядзе і на тым жа самым месцы.
Навуковым кіраўніком праекта стаў галоўны архітэктар УП “Віцжылпраект” І.Рацько.
Праект ствараўся па малюнкам Юзефа Пешкі і фатаграфіям.
У 2001 годзе пачалося будаўніцтва царквы на ахвяраванні ( частковыя) прадпрыемстваў “Марка” і “Веста” і грошы простых гараджан.
Кожны мог купіць цэглу, на якой пісалася яго імя .
Цэглу для будаўніцтва царквы пастаўляла аб’яднанне “Кераміка”.
Напрыканцы 2008 года былі завершаны вонкавыя аддзелачныя работы, у нішах сцен былі створаны вобразы Хрыста, Багародзіцы і святых.
10 ліпеня 2009 года Свята – Уваскрэсенская царква была ўрачыста асвячона Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам.
У 2011 годзе на алтарным шчыце храма іканапісцам Сяргеем Пятровым выканана ікона “Сашэсце Іісуса Хрыста ў пекла”.
Царква Ўваскрэсення пабудавана ў стылі віленскага барока.
Унутры царква ўпрыгожана фрэскамі, створанымі рукамі мясцовых майстроў.У царкве ёсць іканастас, набыта панікадзіла (галоўная свяцільня) дыяметрам каля трох метраў і вагою 600 кг.
На вежах – званіцах устанавілі 11 званоў.
Самы вялікі з іх – благавешчання – важыць 1 т. 200 кг, самы маленькі – цінька – усяго 8 кг.
Адзін з альтовых – старажытны звон- трапіў да нас з Галандыі, як трафей пасля Вялікай Айчыннай вайны.
Агульная вышыня храма – 37 метраў.
А зараз мы пойдзем па вуліцы Крылова С.Н.,камісара, які напісаў шмат твораў аб падзеях двадцатых гадоў.
…У 16 – ым ст. вуліца называлася Багародзіцкай,у 19-ым – Успенскай,да 1974 года яна насіла імя байкапісца І.А.Крылова, а з 1974 г. стала насіць імя камісара С.Н.Крылова.
На вуліцы Крылова – кожны будынак – жывая і трапяткая гісторыя.
Напрыклад, духоўная вучэльня, 1808 года па 1876 год тут была Аляксандраўская мужчынская гімназія, у ёй вучыліся шмат знакамітых людзей, напрыклад гісторык і этнограф А. П.Сапуноў,прыродазнавец Маркс Максіміліян, паэт Аляксандр Рыпінскі, пісьменнік Геранім Марцынкевіч і др.У гады Айчыннай вайны у гэтым будынку быў шпіталь, і тут лячыўся бацька паэта Міхаіла Лермантава –Юрый Пятровіч.
А зараз мы паднімаемся да асляпляльна- ашаламляльнага грандыёзнага Свята – Успенскага сабора.
Успенскі сабор належыць да невялікага ліку тых сабораў Беларусі, якія ўзрушваюць з першага погляду велічнасцю архітэктуры, строгай суразмернасцю частак  і прывабнасцю месцапалажэння.
Успенская гара, на якой знаходзіцца Ўспенскі сабор, мае 1000- гадовую гісторыю.Раней яна называлася Лысай, на ёй былі знойдзены рытуальныя рэчы – астрагал і магічны тапор.
Ёсць здагадка, што раней тут было язычніцкае капішча багіні Макаш – багіні ўрадлівасці.
Па запісам 1406 і 1503 гг.можна зрабіць высновы: царква Багародзіцы была галоўнай у Віцебску – у ёй захоўваліся вельмі важныя дакументы.
У 1619 годзе , у сувязі з нарачэннем Іасафата Кунцэвіча полацкім архіепіскапам,царква была перададзена уніатам і стала архіерэйскай.
Суседні царкоўны дом Кунцэвіч выбірае сваёй рэзідэнцыяй…


12 лістапада 1623 года адначасова з забойствам уніяцкага архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча храм разбураецца гараджанамі.
Але ж камісарскі суд пастанавіў, што на тым самым месцы храм зноў адбудуецца за кошт жыхароў Віцебска.
Храм перабудоўваўся шмат разоў, пасля чаго першапачаткова храм барочнай архітэктуры надбаў рысы класіцызму.
У 1831 года ў саборы адпявалі Вялікага князя Канстанціна Паўлавіча , які памёр ад халеры .
У 1844 г. для храма быў створаны драўляны іканастас.
У адной з веж была ўстроена капліца Ефрасінні Полацкай.
З 1799 года сабор быў заняты рознымі дзяржаўнымі ўстановамі, з 1856 года па 1918 год тут размясцілася духоўная семінарыя.
З 1920 года ў саборы вучацца  студэнты станкаінструментальнага  тэхнікума.
У 1936 годзе сабор быў узарваны камандай сапёра П.Г.Грыгарэнка.
Аб гэтым нядобрым выбуху будучы генерал і дысідэнт пісаў:”Дом, аб якім так хваляваліся ўлады, зусім не папсаваўся. Дом проста асеў, уздыхнуў, застагнаў  і ператварыўся ў кучу цэглы.
У 1949 годзе на месцы сабора пабудавалі цэх заточных станкоў, які прыйшоў у заняпадак у 1980 -ых гг. І знесены ў 1998 г.
У 1990 г. быў распрацаваны праект узнаўлення храма ( архітэктары І.Рацько і А. Міхайлюкоў)
26.09. 1998 г.Патрыярх Маскоўскі і Усяе Русі Алексій Другі  залажыў капсулу з памятнай граматай.
Летам 1999 года і 2001 года ў час будаўніцтва былі знойдзены астанкі некалькіх  соцен людзей, ахвяр гестапа, астанкі ў 2005 годзе былі перазахаваны, а з паўночнага боку быў устаноўлены крыж і таблічка з надпісам: “Супакой,Гасподзь, душы памёршых рабоў тваіх замучаных і забітых у гады смуты і ліхалецця. Астанкі якіх сабраны пры Ўзвядзенні Свята - Успенскагакафедральнага сабора і пераза хаваны 8 верасня 2005 года.
…Успенскі сабор здзіўляе з першага погляду лёгкасцю і велічнасцю, строгай суразмернасцю і прыгажосцю месцапалажэння.
Душа ў час багаслужэння прасвятляецца і замілоўваецца цудоўным, меладычным , напеўным звонам 10 званоў:

Дух не купляецца за грошы,
Бо ён нязмушана жыве,
Душа баіцца кары Божай,
Душа сумуе па царкве:
Душа жадае памаліцца,
Бо неўтаймоўнай цяжка жыць!
Душы, напэўна, Моцарт сніцца:
Жалобны “Рэквіем” грыміць!

А цяпер мы падыходзім да губернатарскага дома, помніка 18 стагоддзя.
Гэты будынак быў куплены для дваранскага сходу, у валоданне  губернатарам.
Сярод губернатараў горада было шмат адукаваных людзей, напрыклад, І.І. Лажачнікаў, які служыў  віцэ- губернатарам ў Віцебску у 1853- 1854 гг. Лажачнікаў - знакаміты аўтар “Ледзянога дома”, гістарычнага рамана аб часе праўлення Ганны Іанаўны і яе паплечніка Бірона: калі ты праўдашукальнік, то хутка Бірон ператворыць цябе ў ледзяную статую: быў чалавек - і вось яго ўжо няма.
У гэтым доме для губернатараў жыў пляменнік Сумарокава, знакамітага драматурга.Ён таксама напісаў шмат твораў аб Віцебску.
А цяпер мне хочацца сказаць некалькі слоў ў адрас нашага губернатара, нашага сучасніка, Косінца Аляксандра Мікалаевіча, доктара медыцынскіх навук, прафесара, генарал - маёра, чалавека, які адносіцца да навучнай эліты горада.
Дзякуючы  менавіта Косінцу А.М.,  горад з кожным днём мяняецца ў лепшы бок, набывае рысы вельмі стылізаванай, паўночнай , прыгожай духоўнай сталіцы.


А якая вялікая і  прасторная плошча Перамогі, з цудоўнымі фантанамі, з экранам, на якім  заўсёды можна прачытаць аб падзеях, які я адбываюцца ў  нашым горадзе, заўсёды можна ўбачыць  юных віцеблян, якія зімой  катаюцца на каньках, а летам - на маленькі х поні.
І  як цудоўна, што па нашай Дзвіне летам з плошчы Перамогі адпраўляюцца па турыстычнаму маршруту цеплаходы : “”Паўночная сталіца” і “Дзвіна” да прыгожага і маляўнічага парка Мазурына…
… А колькі ў горадзе праводзіцца фестывалей!
Пачнем з галоўнага  - Міжнароднага фестываля мастацтваў, які садзейнічае дыялогу культур паміж народамі і краінамі.
За 20 гадоў фестываля ў Віцебску пабывалі 55 тысяч удзельнікаў з 68 краін свету.
А міжнародны  турнір па спартыўным бальным танцам “Віцебская сняжынка”?!
У гэтым годзе танцавальны форум сабраў ў паўночнай сталіцы Беларусі 800 пар з 16 краін свету, напрыклад, Фінляндыі, Грэцыі, Турцыі, Іспаніі.
Па ініцыатыве мастакоў прадпрыемства “КІМ” з’явіўся конкурс мадэльераў  -  дызайнераў  і дэманстратараў адзення “Белая амфара”.
Сцэна фестываля Івана Салярцінскага за 23 гады падаравалі  сустрэчы са знакамітымі  выканаўцамі Беларусі, Расіі,Італіі, Сша, Венесуэлы, Францыі, Венесуэлы, Нідэрландаў.
Пра знакамітых людзей, якія ўдзельнічалі ў фестывалі Салярцінскага , можна прачытаць у кнізе В.Правілава і А.Лісава: аўтары друкуюць прывітальныя адрасы музыкальнаму форуму ад Мсціслава Растраповіча, Максіма Шастаковіча і іншых знакамітых музыкаў і кампазітараў.
На працягу 18 гадоў у Віцебску праводзіцца Міжнародны фестываль “Пурымшпіль у Віцебску”.
Каманды маладых яўрэйскіх клубаў паказваюць вясёлыя сцэнкі аб тым, як мудрая Эстэр і храбры Мардэхай выратоўваюць яўрэйскі народ.
А “Віцебскі лістапад”…Кожны год тут збіраюцца таленавітыя музыкі, аўтары - выканаўцы і паэты, каб падзяліцца сваей творчасцю.
Вельмі  прыгожай стала плошча Леніна з узноўленай філармонияй: хто ж не ведае светлы - жоўты будынак пад зялёнай чарапіцай , з шасцю беласнежнымі  калонамі, стройным франтонам, прыгожым інтэр’ерам,- у гэтым годзе 24-ы сезон музыкі  пачаўся  з адкрыцця сімфанічнага аркестра!
Якая прыгожая зараз філармонія!
І галоўнае ўбранства , галоўная славутасць філармоніі - арган!
На ім гралі і граюць лепшыя арганісты Юрый Сямёнаў і Канстанцін Валасноў!
У філармоніі часта выступаюць ансамбль народнай песні”Талака”, актэт балалаек”Віцебскія віртуозы”, выступаюць салісты з самых розных гарадоў!
…Наш горад такі прыгожы, такі ўтульны,і з берагоў Заходняй Дзвіны, і з магутнага Кіраўскага маста, і з Віцьбыу Пушкінскага маста, і з Успенскай горкі!
Асаблівую велічнасць Віцебску надаюць храмы: і гатычны касцёл Святой Варвары , і Успенскі касцёл, які так імкнецца ўвысь, і надзвычай прыгожы Пакроўскі сабор, і Троіцкі Маркаў манастыр і Свята- Пакроўская Казанская царква,- яе толькі што адрэстаўрыравалі: блакітны колер яе купала зліваецца з сінявою нябёсаў, і прыгажосць расветнага імгнення лье густы ультрамарын вечнасці…
Горад,любімы мой Віцебск,-
 Ты мне мелодыі дорыш:
 Плёскат знаёмы на  Віцьбе,
   Звонкі Шагалаўскі дворык.

 Казачным святам запомніцца,
 Яркім, прыгожым,як мары,
 Белай Успенскаю звонніцай,
 Стройным  касцёлам Варвары.               

 Горад мой - лепшая крэпасць.
 Кожны жыхАр - жывапісец.
 Кожны - легенда ці эпас,
 Кожны- малюе ці піша.

 Хруцкі нас творамі лечыць:
 Дыхаюць праўдай карціны.
 Пэн, Марк Шагал і Малевіч
 Нас запрашаюць гасцінна.

 Тут пабываў Селіханаў.
 Рэпін праславіў Здраўнёва.
 Песні збіраў тут Раманаў.
 Лось прысвячала нам словы.

 Горад мой ціхі і сонны
 Зоркі сагрэе  ўночы.
 Горад прыгожы, бяздонны,
 Радуе кожнаму вочы.

 Граюць на скрыпцы анёлы.
 Музыку слухаюць астры.               
 Горад, як кветкі, вясёлы
 Гэтай хвілінаю шчаснай.

Прыязджайце да нас, вы не пашкадуеце!

На фото : я, моя дочь и моя внучка на берегу Двины,у культурно- исторического здания "Задвинье" 25 марта 2017 года


Рецензии
Наташачка, замёрла дыханне ад цудоўнейшай вандроўкі па цудоўнейшаму гораду Віцебску. Усё, пачынаючы ад гэтага нарысу-замалёўкі да прыгажосці беларусак трох пакаленняў на панараме горада ў неверагоднай гармоніі архітэктуры, літаратуры, паэзіі і мастацтва, што затрапятала сэрца і душа ў чарговы раз адчула пачуццё гонару за сваю сінявокую Краіну! Мне давялося быць у Віцебску дзесьці ў пачатку 2000 года, на КІМе (на Белай Амфары), працавала тады ў лёгкай прамысловасці. А вось на Славянскім базары быць не давялося, на жаль. Большасць экскурсій была па храмах Віцебшчыны... З адчуваннем асалоды ад маляўнічай вандроўкі з такім прафесіянальным гідам і шчырай падзякай за гэты цуд,

Ядвига Довнар   23.08.2019 22:49     Заявить о нарушении
Как де гребт душу Ваши строки, Ядя, очень ценные для меня

Соловьёва   24.08.2019 20:32   Заявить о нарушении
На это произведение написано 6 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.