Табе
Побач з iмi сонечныя праменi.
Ты нiколi не адыходзiш ад мары,
Ты заўсёды трымаешся лепшай веры.
У вачах тваiх шэрых поўнiцца мора,
У якiм цiхiм жалем стогнуць буйныя хвалi.
Твае вочы зведалi слова "гора",
Ды й пачуццё гэта ад iх не схавалi.
Да душы тваёй кветкi бэзу
Робяць сцежку колера радасцi.
Ты душы сваёй сцежку не крэмзай,
Не дай iншым усмешкi красцi.
I калi ў паветры ты ўбачыш,
Як мары паволi лунаюць.
Ты адчуеш, што гэта шчасце:
Разумець, аб чым зоры спяваюць.
I тады ў вачах сур'ёзных
Заблiшчаць сонца праменi.
Абяцаю, ты знойдзеш словы,
Што вяртаюць людзям надзею.
Свидетельство о публикации №117061404068