Калi-небудзь я памру

Калi-небудзь я памру
i стану лягчэй паветра.
Што застанецца ад мяне?
Некалькi мiлых вершаў.

Некалькi простых слоў.
Некалькi нот у сшытку.
Колер маiх бантоў.
Ценi маiх памылак.

Я запомню той дзень былы:
твае пачуццi i вочы,
яны былi так блiзкi.
Сон мне той дзень напрарочыў.

Ён напрарочыў цябе:
дзiвоснасць, твой смех i погляд.
Што застанецца ад мяне?
Кнiгi, гукi, момант...

Момант майго жыцця,
момант кахання i славы.
Можа след якi ад агня
цi акiян забавы.

Калi-небудзь я памру
i стану вышэй за неба.
Што застанецца ад мяне?
Словы, думкi?
А можа вера?

23.05.2017.


Рецензии