Послушай...
Граюць цымбалы, паслухай,
Лёгка душы заспяваць...
Цешыць святлом завіруха,
Звонкаму ранку -- бываць!
Гукі -- жывая сукупнасць
Родных палёў і бароў --
Рукі жаночыя рупна
Сеюць цяпло журавоў...
Гэткай лагодаю гукаў
Крочыць прасторам вясна,
Каб для дзяцей і для ўнукаў
Мары здзяйсняліся ў снах.
Цешыць святлом завіруха,
Звонкаму ранку бываць! --
Граюць цымбалы -- паслухай,
Лёгка душы заспяваць.
Свидетельство о публикации №117061208670
Спадабаўся, гучыць як песня.
Дзякую за прыемныыя хвіліны!!!!
Няхай дзень будзе таксама звонкім!
З павагай! Ала.
Алла Богуш 08.08.2017 13:58 Заявить о нарушении
Дзякую за такі водгук -- жадаю Вам поспехаў у творчасці,
няхай жнівеньскае сонейка будзе для нас усіх яркім і звонкім!
З павагай
Наталья Позднякова Юрченко 08.08.2017 13:24 Заявить о нарушении