Жыта
Закалосіць, вось-вось, жыта,
Дамоў сьцежкай павядзе,
Залюляе мяне, кіне
Да матуліных грудзей,
На бацькоўскім, цёплым карку,
Сонным лунем панясе,
Ад вясельных, бомкіх чарак,
Ад пародненых людзей.
Закалосіць, вось-вось, жыта,
Без утрыму, без мяжы -
Па пражытым, па нажытым,
Сьцежкай памяць пабяжыць.
-04.06.17.
Свидетельство о публикации №117061001157