Белорусский мотив
Тем больше солнца на земле."
(Людмила Татьяничева)
(Прысвячаецца беларускаму гораду Маладзечна)
Прыгажэюць начамі каштаны...
Горад мой, ты -- лістоты пястун,
Запытайся, як самы жаданы,
Ці адчула я сэрцам вясну?
Ці люблю твае ліпы і клёны,
І вясновую ўзнёсласць нябёс?
Твой Вялікі Гасцінец зялёны,
Святлафорных праменьчыкаў лёс?
Каляровай акустыкай кветак --
Зачаруй жа тым шчасцем такім,
Каб мелодыя звонкага лета
Не забылася сэрцам маім...
Я люблю твае ліпы і клёны,
Тут крынічная радасць жыве:
Твой Вялікі Гасцінец зялёны --
Святлафорных праменьчыкаў спеў.
Прыгажэюць начамі каштаны, --
Горад мой, ты -- лістоты пястун,
Запытайся, як самы жаданы,
Ці адчула я сэрцам вясну?..
Ці люблю твае ліпы і клёны,
І вясновую ўзнёсласць нябёс --
Твой Вялікі Гасцінец -- зялёны,
Святлафорных праменьчыкаў лёс?
Свидетельство о публикации №117060909796