Наш аграгарадок
Усходзіць сонца над заронаўскай мясцінаю
І добрай раніцы жадае нам усім, --
Мы на зямлі жывём сям'ёй адзінаю
Пад небам Белае Русі.
Калі спяваем мы сярод сваіх гасцей,
У песні ёсць выток --
Прыгожы -- немалы, квітнее і расце
Наш аграгарадок.
А дзе працуем мы на ўсіх палетках зноў, --
Вось наш славянскі край, вось наш вялікі плён,
Бо вырастае тут, як для сям'і адной, --
Пшаніца, бульба й сіні лён.
Калі спяваем мы сярод сваіх гасцей,
У песні ёсць выток --
Прыгожы -- немалы, квітнее і расце
Наш аграгарадок.
Усходзіць сонца над заронаўскай мясцінаю
І добрай раніцы жадае нам усім, --
Мы на зямлі жывём сям'ей адзінаю
Пад небам Белае Русі.
Калі спяваем мы сярод сваіх гасцей,
У песні ёсць выток --
Прыгожы -- немалы, квітнее і расце
Наш аграгарадок.
Свидетельство о публикации №117060809242