Каханне
Як сакавітае дасвецце,
Як сонца захад залаты,
Як вінаград блакіціць вецце,
Гэтак мяне тварыла ты;
2
Між скал, дзе гікалі шакалы,
Сярод лазоўя, дзікіх коз,
Па-над гульнёю вышніх рос
Шукалі мы нябеснай залы!..
3
Анёлы дзеткамі плылі.
Эфір кружляў ад іхнай славы.
Не існавала - больш - зямлі,
Калі зліліся нашы сплавы...
Свидетельство о публикации №117060804739