Бабулины казки
Бабуля старэнька будзіла ў ранку,
З пяшчотай, мілосьцю мне гладзіла коскі
І ў вушка шаптала ласкавае штосьці.
- Ледзь сонейка ўстала, я ў лесе была,
Сунічак яскравых табе прынясла.
Смачных бліночкаў ужо напякла,
Каб ела ты смачна ды хутка расла.
Ад слоў яе добрых у горле казычыць:
Яна ж мяне любіць і шчастейка зычыць.
Мінула гадкоў з таго ранку нямала –
Даўно ўжо бабулі на свеце не стала…
Ды сэрца ўсё помніць і млее ад ласкі,
Калі ўспамінаю бабуліны казкі.
І ўнучцы сваёй ціха ў вушка шапчу:
- Помні, дзіця, ты бабульку сваю.
31.05.2017
Свидетельство о публикации №117060800373
Алла Ермак 08.06.2017 01:04 Заявить о нарушении