Сонейка

Сонейка маё ты вечаровае,
З зоркай дыяментавай ў вачах,
Сны з табою ўсе мне каляровыя,
Ты лунаеш ў іх, нібыта птах.

Захінаеш крыламі магутнымі
Ад бяды над галавой прасцяг,
Ачышчаеш воды каламутныя,
Смутак разганяеш, боль і жах.

Сонейка маё ты незгасальнае,
Грэешь дзень і ноч сваім цяплом.
Словы твае шчырыя, кранальныя
Нават хмурым днём асвецяць дом.


Фото интернет.


Рецензии
Выдатныя гукі роднай мовы выклікаюць пачуццё захаплення табой!
З павагай,

Виктор Любецкий   12.06.2017 13:26     Заявить о нарушении
Вялікі дзякуй!)

Людмила Воронова Супрун   12.06.2017 13:48   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.