Родниковый напев

Крынічны спеў

Углядаецца ў неба, як знічка,
Каб з людзьмі пра жыццё размаўляць, --
Паглядзіце, струменіць крынічка, --
Будзе вусны ў далонях люляць.
Вось прастор, дзе душы ўзгаманіцца, --
Але голас загадкава сціх, --
Трэба светламу дню пакланіцца,
А пасля да крынічкі ісці...

Вось прастор, дзе сняжынкі захочуць
Нейкі час карагоды вадзіць, --
Людзі зноў жа сцяжынку пратопчуць,
Каб зімой да крынічкі хадзіць.
Вось прастор, дзе душы ўзгаманіцца, --
Але голас загадкава сціх, --
Трэба светламу дню пакланіцца,
А пасля да крынічкі ісці...

Углядаецца ў неба, як знічка,
Каб з людзьмі пра жыццё размаўляць, --
Паглядзіце, струменіць крынічка, --
Будзе вусны ў далонях люляць.
Вось прастор, дзе душы ўзгаманіцца, --
Але голас загадкава сціх, --
Трэба светламу дню пакланіцца,
А пасля да крынічкі ісці...


Рецензии