Вальс закаханых

Зіма сустракаецца з летам
У ціхай прасторы вясны, --
Гучыць меладычным санэтам,
Хвалюе спакойныя сны.
Спявай сваім сэрцам зямное гуканне,
Той песняй вясна даражыць, --
Гукай сваім сэрцам такое каханне,
Каб добра і радасна жыць!

Спявай, летуценная восень,
З табой мы сустрэнемся зноў, --
Слатой заплятаецца ў просінь
Святло закалыханых сноў.
Спявай сваім сэрцам зямное гуканне,
Той песняй вясна даражыць, --
Гукай сваім сэрцам такое каханне,
Каб добра і радасна жыць!

Зіма сустракаецца з летам
У белай прасторы вясны, --
Гучыць меладычным санэтам,
Хвалюе спакойныя сны.
Спявай сваім сэрцам зямное гуканне,
Той песняй вясна даражыць, --
Гукай сваім сэрцам такое каханне,
Каб добра і радасна жыць!


Рецензии
Дык песня ж! Прыгожа!

Клавдия Семеновна   05.06.2017 19:37     Заявить о нарушении
Мне прыемна, што сягоння мае вершы чыталі.
Дзякую за добрыя словы, за ўважлівыя адносіны да тэксту.
З павагай

Наталья Позднякова Юрченко   05.06.2017 23:29   Заявить о нарушении